Зноў затрымалі Наталлю Дуліну

Пра затрыманне Наталлі Дулінай паведамілі лукашысцкія тэлеграм-каналы. На відэа, якія яны распаўсюдзілі, былая выкладчыца Мінскага лінгвістычнага універсітэта распавядае, што была затрыманая за інтэрв’ю «Еўрарадыё» і ўдзел у «несанкцыянаваных мерапрыемствах».

03.10.2022 / 15:10

Яна кажа, што затрымалі яе сёння, 3 кастрычніка.

Гэта чацвёртае затрыманне Дулінай толькі за гэты год. Раней яе арыштоўвалі на суткі, але цяпер пагражаюць крымінальнай справай.

Наталля Дуліна — найлепшая выкладчыца італьянскай мовы ў Беларусі. Ёй неаднойчы прапаноўвалі дапамогу ў эміграцыі за мяжу, у тым ліку ў Італіі, але яна прынцыпова адмаўляецца. 

Чытайце таксама: 

«Вывеў жанчыну ў іншы пакой і ўдарыў галавой аб сцяну». Выкладчыца Наталля Дуліна расказала пра сваё зняволенне на Акрэсціна 

Дуліна: Чацвёрты раз! Адчуваю сябе Чарнабаеўкай

«Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не ператварыцца ў рабоў

Nashaniva.com