БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

Лось загінуў у цэнтры Мінска

30.09.2009 / 15:47

Раніцай 30 верасня ў цэнтры Мінска аўтамабіль збіў лася. У выніку жывёліна загінула, а машына атрымала пашкоджанні.

Кіроўца на «Фальксвагене» рухаўся па праспекце Машэрава у бок праспекта Пераможцаў.

Лось перабягаў дарогу, натуральна, па‑за пешаходным пераходам злева направа: з боку Свілачы да леса ля стэлы «Мінск — горад‑герой».

Што рабіў лось у цэнтры сталіцы — загадка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула