Над вызваленым Ліманам афіцыйна паднялі ўкраінскі сцяг
Сёння ў дэакупаваным горадзе Ліман афіцыйна паднялі сцяг Украіны. Кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі адзначыў, што акупанты пакідаюць пасля сябе руіны, але знішчаныя гарады адновяць.
04.10.2022 / 17:40
«Афіцыйна паднялі ўкраінскі сцяг над вызваленым Ліманам. Камандуючы Сухапутных войскаў УСУ генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі перадаў ад вайскоўцаў у Данецкую абласную вайсковую адміністрацыю паўнамоцтвы па наладжванні далейшага жыцця ў вызваленых населеных пунктах», — напісаў кіраўнік Данецкай АВА Павел Кірыленка.
Цяпер у Лімане пачынаюць з наладжвання лагістыкі, завозу гуманітарнай дапамогі, выдачы пенсій. Кірыленка зазначыў, што жыхарам, якія эвакуяваліся, вяртацца ў вызваленыя населеныя пункты яшчэ рана.Ён растлумачыў гэта тым, што цяпер ідзе маштабная работа па размініраванні, а наперадзе няпростая зіма, перажыць якую будзе вельмі цяжка.