Загінуў яшчэ адзін баец Палка Каліноўскага
Учора, 3 кастрычніка, падчас правядзення штурмавой аперацыі Полк Каліноўскага панёс страты. Адзін з ваяроў гераічна загінуў на полі бою, паведамляе тэлеграм-канал палка.
04.10.2022 / 17:44
Прозвішча загінулага каліноўца пакуль што не называюць.
Паведамляецца таксама, што яшчэ чатыры ваяры былі параненыя, але іх жыццю нічога не пагражае.