Экс-дырэктара Барысаўскага завода агрэгатаў абвінавачваюць у хабарніцтве, крадзяжы і службовай падробцы
Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да экс-дырэктара ААТ «Барысаўскі завод агрэгатаў», якому інкрымінаваныя атрыманне хабару, крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі і службовая падробка.
05.10.2022 / 13:00
Хабар яму, як вынікае з заявы пракуратуры, давалі, каб ён своечасова разлічваўся з пастаўшчыкамі.
Паводле следства, абвінавачаны менавіта за гэта ў 2018-2019 гадах атрымаў ад прадстаўніка чэшскай кампаніі хабар у памеры 6 тысяч долараў.
Прадстаўнікі іншай фірмы бясплатна выканалі будаўнічыя работы ў прыватных дамах дырэктара агульным коштам звыш 21 тысячы рублёў — за заключэнне дамоў і правядзенне па іх разлікаў.
За тое ж прадстаўнікі трэцяй фірмы ў дамах абвінавачанага і яго сваякоў у 2019 годзе паставілі і зманціравалі вокны ПВХ па заведама заніжаных цэнах — сума «зніжкі» была каля 8,5 тысячы рублёў.
У 2021 годзе нібыта для патрэб завода абвінавачаны купіў і ўстанавіў у кватэры дачкі кандыцыянер. З рахунку завода на гэта пайшло больш за 2,3 тысячы рублёў, а кандыцыянер нібыта зламаўся без магчымасці яго адрамантаваць.
Супраць былога дырэктара заведзеныя крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 430, ч. 1 арт. 210, ч. 1 арт. 427 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.