Затрымалі сябра затрыманага тыктокера-мільённіка, таксама прафесійнага спартоўца. Вінавацяць, што «глядзеў на пратэсты»
Дзянісу Хатылёву 20 гадоў. Хлопец гуляе ў хакей на траве на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
05.10.2022 / 18:32
Фота: сацсеткі
У дзесяць год яго заўважыў трэнер Аляксей Станілевіч і ўзяў трэніравацца ў юніёрскі клуб «Мінск».
Летась Дзяніс удзельнічаў у юніёрскім чэмпіянаце Еўропы ў якасці капітана нацыянальнай юніёрскай зборнай. А праз месяц ужо выступаў за нацыянальную зборную ў «дарослым» чэмпіянаце. Цяпер ён гуляе ў нацыянальнай камандзе і клубе «Мінск» пад 19 нумарам.
Хлопец у 2021 стаў адным з найлепшых бамбардзіраў юніёрскага Кубка Еўропы па хакеі на траве.
ГУБАЗіК закідае яму тое, што ён «глядзеў на пратэсты ў жніўні 2020 года». Хлопец на відэа заяўляе, што ён бачыў на пратэстах. У допісе сцвярджаецца, што, «хутчэй за ўсё, ён абыдзецца адміністрацыйнай справай».