Банкаматы «Прыёрбанка» беларусізуюцца

Яшчэ адна перамога Таварыства беларускай мовы.

30.09.2009 / 19:49

Банк па ініціатыве Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, распрацоўвае праграмнае забеспячэнне па-беларуску.

Паводле словаў старшыні ТБМ Алега Трусава, актівісты заўважылі, што ў банкаматах і плацёжна-даведачных тэрміналах «Прыёрбанка» можна карыстацца расійскай і англійскай мовамі, але немагчыма беларускай.

«Мы звярнуліся з лістом да старшыні праўдлення банка Сергея Касцючэнкі і атрымалі станоўчы адказ. Праз некаторы час у банкаматах і плацёжна-даведачных тэрміналах «Прыёрбанка» будзе ўсталяванае праграмнае забеспячэнне на беларускай мове», — сказаў Трусаў.

Ён адзначыў, што па ініцыятыве ТБМ банкаматы шэрагу банкаў, у тым ліку «Беларусбанка», ужо не першы год працуюць з выкарыстаннем беларускай мовы.