Праваабаронца Наста Лойка вышла на волю пасля 30 сутак арышту
6.10.2022 / 19:29
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал @humanconstanta.
Праваабаронца была затрыманая 6 верасня пасля абвяшчэння прысуду каардынатарцы Валанцёрскай службы «Вясны» Марфе Рабковай і яшчэ дзевяці палітвязням. Лойку абвінавацілі ў «дробным хуліганстве», за гэта суд пакараў яе 15 суткамі арышту.
Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту Наста на волю не выйшла, ёй далі новыя 15 сутак, якія скончыліся сёння.