6 трэндаў у макіяжы на гэтую восень і зіму 

У новым сезоне будзе папулярны макіяж з яркімі акцэнтамі. Ёсць і нечаканыя трэнды з мінулага. Сабралі для вас модныя тэндэнцыі у б’юці-свеце.

08.10.2022 / 11:44

Эфект ззяючай скуры

Фота: photo-hair.ru 

Для стварэння такога эфекту вам спатрэбіцца святлоадбівальны праймер (база пад макіяж). Яго можна наносіць на ўвесь твар ці на некаторыя ўчасткі, якія трэба падсвяціць.

Наступны крок — нанясенне танальнай асновы. Важна раўнамерна нанесці тон, выкарыстоўваючы лёгкі танальны крэм або BB-крэм для твару.

Для таго, каб замацаваць тон, трэба пудра. Наносіць яе варта тонкім пластом, выкарыстоўваючы пухнаты пэндзаль.

Фота: photo-hair.ru

Дарэчы, рассыпістая пудра дае лягчэйшае і больш натуральнае пакрыццё на скуры.

Апошні этап — нанясенне хайлайтара на яблычкі шчок, птушачку над верхняй губой і на спінку носа. 

Калі пад рукой няма хайлайтара, скарыстайцеся светлымі мігатлівымі ценямі белага ці ружовага адценняў. 

Сінія цені для павек

Фота: vogue.ru

Трэнд, які вяртаецца да нас з мінулага. Многія ўспомняць прадавачак з блакітнымі ценямі.

Лепш за ўсё яны глядзяцца на бледнай скуры з чорнымі або белымі валасамі, на ўладальніцах карых, шэрых, шэра-блакітных вачэй. Яшчэ яны выдатна дапаўняюць макіяж вельмі смуглых жанчын.

Як насіць?

Самым аптымальным варыянтам будзе выкарыстанне двух адценняў — светлага і цямнейшага. Першым наносіцца светлае адценне на ўсё павека.

Цёмнае адценне блакітнага ці сіняга варта накласці на контур верхняга павека. 

Далей ідзе падводка. Добра будзе глядзецца цёмна-сіняя ці індыга. А вось туш можа быць і чорнай, і сіняй.

Глянцавыя цені для павекаў

Фота: makeup.com 

Недахоп такіх ценяў — устойлівасць. Глянцавае пакрыццё можа скруціцца ў зморшчыне верхняга павека.

Тут дапаможа праймер, які выраўнуе паверхню скуры, запоўніць маршчынкі і намёртва «прылепіць» цені.

Растушаваны макіяж вуснаў

Фота: elle.ru

Гэты метад нанясення памады, пры якім яна канцэнтруецца ў цэнтры вуснаў і растушоўваецца вонкі, стварае выдатны эфект нібыта пасля пацалункаў. 

Каб растушаваць памаду, можна выкарыстоўваць падушачкі пальцаў. Для мяккага контуру выкарыстоўвайце невялікі пэндзаль.

Злёгку растушаваны контур вуснаў робіць вобраз мякчэйшым і далікатнейшым.

Каціныя стрэлкі з яркімі акцэнтамі

Фота: Legion-Media

Гэта вечная класіка, якая адсылае нас да старога Галівуду.

У гэтым сезоне над чорнай лініяй прапаноўваюць правесці каляровую, напрыклад, блакітную ці ярка-ружовую. 

Яшчэ адзін цікавы спосаб зрабіць яркі акцэнт — падкрэсліць каляровай падводкай унутраныя куткі вачэй.

Пухнатыя бровы

Сутнасць трэнду заключаецца ў зачэсванні валасінак наверх, але пры гэтым не занадта старанна. 

Зачасаныя ўверх бровы здаюцца гусцейшымі, а погляд расхінутым.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от BELLANY | MAKEUP TRAINER (@bellany.makeup)

Чытайце таксама:

«Пад 400 рублёў на месяц». Беларускі расказалі, колькі грошай трацяць на касметыку і чым карыстаюцца

«Апошні раз фарбавалася 10 гадоў таму». Беларускі расказалі, чаму адмовіліся ад макіяжу і як на гэта рэагуюць мужчыны

H&M усё ж сыходзіць з Беларусі. Крамы адчыняць, каб распрадаць тавар

Nashaniva.com