«Еўрабачанне-2023» пройдзе ў Ліверпулі
У Вялікабрытаніі назвалі горад, які будзе прымаць «Еўрабачанне — 2023». Ім стаў Ліверпуль, абвясціў у жывым эфіры вядучы Бі-бі-сі Грэм Нортан, які асвятляе конкурс у эфіры карпарацыі з 2009 года.
08.10.2022 / 08:52
Звычайна конкурс прымае краіна — пераможца конкурса папярэдняга года, і таму «Еўрабачанне — 2023» павінна было б прайсці ва Украіне, бо вясной 2022-га конкурс выйграў украінскі гурт Kalush Orchestra. Але краіне, якая мусіць удзельнічаць у шырокамаштабнай вайне, даверыць гэта не рызыкнулі і прынялі рашэнне аб пераносе.
Паколькі другое месца на апошнім «Еўрабачанні» дасталася брытанскаму спеваку Сэму Райдэру, у 2023 годзе конкурс вырашылі правесці ў Вялікабрытанію. Спачатку цікавасць да конкурсу праявілі два дзясяткі брытанскіх гарадоў, але ў выніку іх колькасць скарацілася да двух — Ліверпуля і Глазга. Перамог Ліверпуль.
Напярэдадні абвяшчэння вынікаў гарадскія ўлады Ліверпуля заявілі, што будуць прымаць мерапрыемства «ад імя Украіны».