Беларусь у офлайне

«Белтэлекам» пашырае свой вонкавы канал, і таму ідуць перабоі з доступам да сусветнага сеціва.

01.10.2009 / 12:44

Сёньня каля паўдня ў Беларусі насталі інтэрнэтныя прыцемкі. Інтэрнэтная сувязь, забясьпечаная манапалістам — кампаніяй Белтэлекам — істотна парушылася.

Беларускія інтэрнэт-карыстальнікі страцілі доступ да замежных сайтаў і бальшыні беларускіх.

Як паведамілі прадстаўнікі інтэрнэт-правайдэра SOLO, Белтэлекам пашырае свой канал, і таму ідуць перабоі. Існуе праблема з эўрапейскім і часткова з расейскім накірункам. Тэрмін вырашэньня не паведамляецца.

Сітуацыя выправілася за гадзіну.