Стала вядома, якія 7 населеных пунктаў УСУ вызвалілі на Луганшчыне

Кіраўнік Луганшчыны Сяргей Гайдай назваў 7 населеных пунктаў вобласці, нядаўна вызваленых УСУ.

09.10.2022 / 17:22

У тэлеграм-канале Гайдай напісаў: «Цяпер усе сем населеных пунктаў цалкам кантралююцца Украінай. Гэта:

сяло Навалюбаўка Краснарэчанскай пасялковай грамады Сватаўскага раёна;

сяло Неўскае Краснарэчанскай пасялковай грамады Сватаўскага раёна;

сяло Грэкаўка Краснарэчанскай пасялковай грамады Сватаўскага раёна;

сяло Новаегораўка Каламыйчыскай сельскай грамады Сватаўскага раёна;

сяло Надзея Каламыйчыскай сельскай грамады Сватаўскага раёна;

сяло Андрэеўка Каламыйчыскай сельскай грамады Сватаўскага раёна;

сяло Стэльмахоўка Каламыйчыскай сельскай грамады Сватаўскага раёна».

Гайдай паведаміў, што першай Узброеныя Сілы Украіны вызвалілі Грэкаўку.

«Нягледзячы на рэзананс у інтэрнэт-супольнасці, мы не адразу паведамілі пра выгнанне акупантаў з гэтага населенага пункта. У той час там яшчэ прадаўжаліся стабілізацыйныя мерапрыемствы. Як і ў іншых сёлах, у якія ўвайшлі нашы ваенныя», — растлумачыў кіраўнік абласной адміністрацыі.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі паведамляў, што на гэтым тыдні УСУ вызвалілі на ўсходзе Украіны 776 квадратных кіламетраў тэрыторыі і 29 населеных пунктаў, у тым ліку шэсць на Луганшчыне.

Nashaniva.com