Экскаватар выклікаў сутыкненне сямі аўтамабіляў на МКАД

01.10.2009 / 15:12

Гэта адбылося ў Мінску, у раёне перакрыжавання вуліцы Ландара з МКАД.

Цягач з гусенічным экскаватарам падрэзаў аўтамабіль, і пры рэзкім тармажэнні экскаватар з’ехаў з платформы.

Кіроўца легкавога аўтамабіля, што ехаў непасрэдна за цягачом, паспеў затармазіць. Але гэта не дапамагло пазбегнуць ДТЗ, у яго ўрэзаўся аўтамабіль, што рухаўся ззаду.

У выніку на МКАД з прычыны грэбавання кіроўцамі дыстанцыі па чарзе сутыкнуліся сем аўтамабіляў.

Пацярпелых няма.