У Веткаўскім раёне двое беспрацоўных разабралі мост

Супрацоўнікі Веткаўскага РАУС заўважылі прапажу пліт насцілу з аўтамабільнага моста праз раку Бесядзь у раёне аднайменнай адселенай вёскі. Фактычна збудаванне прыйшло ў непрыдатны для эксплуатацыі стан, бо было знята 8 металічных пліт.

12.10.2022 / 10:47

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

«Каля ракі арганізавалі засаду. Ноччу 7 кастрычніка на мосце з ломікамі з'явіліся двое невядомых. Пры спробе зняцця элемента металічнай канструкцыі яны былі затрыманыя», — распавялі ва УУС. Зламыснікамі аказаліся 28-гадовыя беспрацоўныя жыхары Веткі і Гомеля. Скрадзеныя металічныя канструкцыі яны здавалі на металалом.

Абодва затрыманыя раней траплялі ў поле зроку міліцыі. Яны былі неаднаразова судзімыя за крадзеж, рабаванне і разбой.

Следчыя распачалі крымінальную справу па факце наўмыснага прывядзення ў непрыдатнасць шляхоў злучэння. Аператыўнікі крымінальнага вышуку правяраюць дачыненне грамадзян да здзяйснення аналагічных правапарушэнняў.

Nashaniva.com