БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Урад устанавіў цэны на баяны і балалайкі

14.10.2022 / 8:36

Nashaniva.com

Урад вызначыў пералік тавараў, што рэалізуюцца для дзяржаўных арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі, адпускныя цэны на якія фармуюцца, зыходзячы з памеру эканамічна абгрунтаваных выдаткаў і гранічнага нарматыву рэнтабельнасці.

Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Фармаванне адпускных цэн на тавары, уключаныя ў пералік, якія рэалізуюцца для дзяржаўных арганізацый культуры і ўстаноў адукацыі, ажыццяўляецца пастаўшчыкамі зыходзячы з памеру эканамічна абгрунтаваных выдаткаў і гранічнага нарматыву рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, якая падлягае ўключэнню ў адпускныя цэны, не больш за 10 працэнтаў», — гаворыцца ў паведамленні.

У пераліку: піяніна, балалайка, домра, баян, гармонік, гітара, цымбалы.

Гэтая пастанова ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання і будзе дзейнічаць да канца года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула