Памёр пісьменнік Алесь Жук

Былы галоўны рэдактар часопісаў «Нёман» і «Беларусь» памёр на 76-м годзе жыцця.

16.10.2022 / 12:46

Алесь Жук нарадзіўся 1 красавіка 1947 года на Случчыне.

Працаваў рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура», намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць», інструктарам ЦК КПБ, галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1980—1986), сакратаром праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў (1986—1989), намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (1989—2007), галоўным рэдактарам часопісаў «Нёман» (1997—2003) і «Беларусь» (2003—2005).

Вядомы як аўтар вострасюжэтнай прозы, а таксама як перакладчык. 

Ягоны сын Дзмітрый Жук — галоўны рэдактар газеты адміністрацыі Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня».

Nashaniva.com