Як у Гродне пажарныя Volkswagen Golf тушылі + фота
Кіроўца і пасажыры не пацярпелі.
02.10.2009 / 13:56
Здарэнне адбылася 1 кастрычніка а 19-й гадзіне на перасячэнні вуліц Лідскай і Белуша. У легкавіка Volkswagen Golf загарэўся рухавік. Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на месца здарэння, ліквідавалі ўзгаранне за лічаныя секунды. Кіроўца і пасажыры не пацярпелі.