Вярхоўная Рада Украіны прызнала Чачэнскую Рэспубліку часова акупаванай Расіяй

18 кастрычніка Вярхоўная Рада Украіны прызнала Чачэнскую Рэспубліку Ічкерыя часова акупаванай Расіяй. Таксама быў асуджаны генацыд чачэнскага народа. За гэты дакумент прагаласавалі 287 дэпутатаў.

18.10.2022 / 16:28

«Расія павінна быць дэкаланізаваная, а Ічкерыя павінна быць свабоднай»,— піша дэпутат Аляксей Ганчарэнка, кіраўнік міжфракцыйнага аб'яднання «За свабодны Каўказ». Ён нагадвае, што раней прапаноўваў прызнаць суверэнітэт Ічкерыі, але такога рашэння пакуль не прынята.

За Украіну ваююць некалькі падраздзяленняў чачэнскіх добраахвотнікаў.

Nashaniva.com