У Мінабароны адмаўляюць наяўнасць прыхаванай мабілізацыі

«Ідзе планавая вайскова-уліковая праца, адзінае адрозненне ад папярэдніх гадоў — большая колькасць асоб, якіх закранае зверка звестак» — заяўляюць у ведамстве.

19.10.2022 / 09:58

Здымак ілюстрацыйны. Фота: janow.by

«Па даручэнні Лукашэнкі праводзіцца праверка, падчас якой грамадзяне выклікаюцца для зверкі наяўных даных шляхам асабістых зносін з імі па месцы працы (вучобы), а таксама па месцы жыхарства ў мясцовых органах улады і ваенных камісарыятах. Пры гэтым выклік грамадзян для гутаркі праводзіцца ў працоўным парадку, у тым ліку па тэлефоне і позвамі», — гаворыцца ў паведамленні.

Мерапрыемствы ваенна-ўліковай працы носяць выключна планавы характар, іх завяршэнне плануецца да канца года.

У Мінабароны таксама ў чарговы раз заявілі, што ў Беларусі «мабілізацыйныя мерапрыемствы не праводзяцца».

Nashaniva.com