За неаплату ў Віцебску адключылі электронныя табло 

Электронныя табло з раскладам руху гарадскога транспарту ў Віцебску адключылі з-за запазычанасці па аплаце электраэнергіі, іх павінны дэмантаваць, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

22.10.2022 / 14:10

Пару тыдняў таму гэтыя электронныя табло перасталі працаваць і адлюстроўваць інфармацыю пра бліжэйшыя рэйсы грамадскага транспарту. Гараджане падалі заяўку аб гэтым недахопе на партал 115.бел.

З адказу аддзела ЖКГ Віцебскага гарвыканкама на гэтую заяўку стала вядома, што табло былі адключаныя з-за несвоечасовай аплаты электраэнергіі і запазычанасці. Больш таго, яны падлягаюць дэмантажу.

Такія табло сталі з'яўляцца на прыпынках грамадскага транспарту ў абласным цэнтры ў 2019 годзе. На Прывакзальнай плошчы, напрыклад, табло паставілі ў канцы лістапада гэтага года.

Электронны расклад транспарту на некаторых прыпынках Віцебска з'явіўся па ініцыятыве Віцебскага абласнога камунальнага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Аператар перавозак», забяспечыла экспарт даных аб руху грамадскага транспарту. А вось вырабляць і эксплуатаваць табло павінна было нейкае ТАА «Xас славы», зарэгістраванае ў Барысаве.

Да 2020 года гэта рэкламнае агенцтва паспела паставіць больш за 30 экранаў па ўсёй Беларусі — 2/3 плошчы табло выкарыстоўвалася пад рэкламу, а на ніжняй траціне трансляваўся расклад.

Год таму, падобна, фірма стала адчуваць фінансавыя цяжкасці, бо з яе сталі спаганяць запазычанасці шляхам прымусовага выканання.

Nashaniva.com