РИА Новости: Жыхары Фінляндыі і Люксембурга прыходзяць пагрэцца ў «рускія дамы» Рассупрацоўніцтва
Жыхары Фінляндыі і Люксембурга прыходзяць пагрэцца ў мясцовыя прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва («рускія дамы»), перадае РИА Новости.
22.10.2022 / 18:23
Люксембург. Фота: pixabay.com
Раней у Рассупрацоўніцтве паведамілі, што ў «рускіх дамах» у Еўропе адкрыліся пункты абагрэву для мясцовых жыхароў, дзе можна выпіць гарбаты, падзарадзіць тэлефон, паглядзець кіно і мультфільмы.
У агенцтве адзначылі, што ва ўмовах росту сацыяльнай напружанасці ў Еўропе, а таксама русафобіі, гуманітарная акцыя «рускіх дамоў» павінна прадэманстраваць традыцыйную рускую гасціннасць і «адагрэць сэрцы» еўрапейцаў.
«Патроху прыходзяць. У Фінляндыі, Люксембургу ўжо грэліся ўчора», — сказаў суразмоўца агенцтву.
Па выніках 2022 года Люксембург прызнаны найбагацейшай краінай з 140 тысячамі даляраў ВУП на чалавека. Фінляндыя — на 23 месцы з 58 тысячамі. Расія — 60-м з 30 тысячамі даляраў. Эканамічнае становішча Расіі праз вайну і санкцыі імкліва разбураецца.