Два маладыя байцы палка «Пагоня» самавольна пакінулі падраздзяленне. Аднаго з іх СБУ падазрае ў супрацы з КДБ

У пятніцу, 14 кастрычніка, пасля двухтыднёвай планавай праверкі Службы бяспекі Украіны перад заключэннем вайсковых кантрактаў два маладыя байцы «Пагоні» атрымалі афіцыйнае рашэнне аб дэпартацыі і мусілі пакінуць тэрыторыю Украіны да 23 кастрычніка ўключна. Адразу пасля гэтага хлопцы самавольна пакінулі размяшчэнне сваёй вайсковай групы, піша канал «Пагоні».

22.10.2022 / 23:41

Байцы атрымалі ад камандавання «Пагоні» сродкі на квіткі да бліжэйшай бяспечнай краіны.

Адзін з былых байцоў падазраецца СБУ ў супрацы з КДБ.

Nashaniva.com