Мінчанка напілася да белай гарачкі і бегала голай па пад'ездзе

Здарэнне з 39-гадовай гараджанкай адбылося яшчэ летам, цяпер крымінальная справа трапіла ў суд, пішуць «Мінск-Навіны»

23.10.2022 / 22:54

Летнім вечарам жыхары аднаго з дамоў на вуліцы Кахоўскай пачулі жаночы крык: «Дапамажыце! Мяне хочуць забіць». На дапамогу клікала суседка, якая пасля выбегла голай на пляцоўку і стала біцца ў чужыя кватэры. Аказалася, жанчына напярэдадні напілася да белай гарачкі.

У такім выглядзе яна забегла да суседа з другога паверха і ў адным з пакояў пачала раскідваць яго рэчы. Мужчына, не разумеючы, што адбываецца, стаў выганяць яе, але жанчына выбегла на балкон і пералезла праз парэнчы. На шчасце, своечасова адумалася і не стала скакаць ўніз.

Гараджанін патэлефанаваў на лінію «102». Нарад міліцыі затрымаў жанчыну і, папрасіўшы апрануцца, адвёз яе ў Цэнтральнае РУУС для далейшага разбору.

Гараджанка працуе рабочай на дзяржпрадпрыемстве, судзімасці не мае, стаіць на ўліку ў лекара-нарколага ў сувязі з наркатычнай і алкагольнай залежнасцю.

На яе завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 КК (хуліганства).

Жанчына цалкам прызнала віну і выбачылася перад суседзямі.

Цяпер яна пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

Nashaniva.com