Памёр скульптар Генадзь Мурамцаў

Яму было 90 гадоў, паведаміў Беларускі саюз мастакоў.

24.10.2022 / 08:44

Мастак вядомы найперш як скульптар-манументаліст, аўтар помнікаў Кастанціну Заслонаву, савецкім салдатам — вызваліцелям Полацка.

Асобная старонка — шматлікія мемарыяльныя дошкі, у тым ліку Андрэю Бембелю, Івану Мележу, мар­ша­лу Ге­рою Са­вец­ка­га Са­юза, бе­ла­ру­су Ва­сі­лю Са­ка­лоў­ска­му у г.Грод­на. Ён — аўтар і апош­ня­га ў Бе­ла­ру­сі по­мні­ка Ле­ні­ну на цэн­тра­ль­най плош­чы Оршы (1987).

Найвышэйшых поспехаў аўтар дасягнуў у партрэтным мастацтве: партрэты Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Васіля Шаранговіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Аркадзя Куляшова; цыкл жаночых вобразаў, створаныя ў розныя гады, пачынаючы з канца 1950-х, даюць яркае ўяўленне аб пластычным таленце мастака.

Nashaniva.com