Рэцэпт на выхадныя. Самаробныя аўсяныя батончыкі з мёдам — карысны сняданак і перакус

Сваімі рукамі зробленыя аўсяныя батончыкі з карыснымі сухафруктамі, ці арэхамі, ці мёдам, на ваш густ, насыцяць вас энергіяй і прынясуць нашмат больш карысці, чым многія куплёныя ласункі.

30.10.2022 / 13:00

Фота: BBC Food

Каб згатаваць аўсяныя батончыкі з мёдам, вам спатрэбіцца:

  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Высцеліце форму ці бляху паперай для выпякання (лепей за ўсё браць квадратную форму памерам 24 на 24 сантыметры).
  2. Разагравайце разам масла і сіроп або мёд у маленькай каструльцы на сярэднім агні, пакуль у сумесі не пачнуць з’яўляцца бурбалкі.
  3. Тым часам перасыпце ў вялікую міску аўсяныя шматкі, насенне, фундук і курагу. Выліце гарачую сумесь з масла і сіропу на шматкі і добра перамяшайце, каб усё злучылася.
  4. Выліце сумесь у форму ці бляху і трохі прыцісніце, каб верх будучых батончыкаў быў роўны. Выпякайце батончыкі 20 хвілін да залаціста-карычневага колеру.
  5. Астуджайце батончыкі 10 хвілін. Потым перавярніце форму на талерку ці дошку, дастаньце гатовую страву і разрэжце яе на часткі. Калі батончыкі астынуць, перакладзіце іх у герметычны кантэйнер — такім чынам іх можна захоўваць на працягу тыдня.

Рэцэпт на выхадныя. Блін па-фінску

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Nashaniva.com