«Украінская праўда»: Расіі спатрэбяцца пяць гадоў, каб аднавіць даваенны запас ракет

Пра гэта выданне піша са спасылкай на дасведчанага суразмоўцу ў сілавых органах.

25.10.2022 / 14:33

«Ім пяць гадоў трэба на аднаўленне запасу па стане на люты гэтага года. Санкцыі трымаюць іх без кампанентаў», — кажа крыніца УП.

Выданне ўдакладняе, што расіянам усё ж удаецца вырабляць ракеты са старых запасаў, але «гэта іншыя тэмпы і аб'ёмы».

Украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў сцвярджае, што за восем месяцаў вайны Расія выкарыстала дзве траціны са свайго арсенала высокадакладных ракет. А кіраўнік украінскай вайсковай разведкі Кірыл Буданаў заявіў, што Расія ўжо ўлезла ў недатыкальны запас «Іскандэраў» — іх нібыта засталося толькі 13%, а «Калібраў» і Х-101, Х-555 засталося менш за палову.

Nashaniva.com