Вядомы расійскі журналіст паведаміў, што пабраўся аднаполым шлюбам

Расійскі журналіст і пісьменнік Міхаіл Зыгар, днямі прызнаны расійскімі ўладамі «іншаагентам», паведаміў у сацсетках, што афіцыйна пабраўся шлюбам са сваім даўнім партнёрам Жанам-Мішэлем Шчарбаком.

25.10.2022 / 21:17

Шлюбная цырымонія 41-гадовага Зыгара і 30-гадовага Шчарбака прайшла ў Партугаліі. 

Міхаіл Зыгар вядомы як аўтар кніг «Уся крамлёўская раць» і «Імперыя павінна памерці», цяпер ён вядзе свой канал на YouTube. Зыгар пакінуў Расію ў пачатку сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля пачатку вайны Расіі з Украінай, супраць якой ён публічна выказаўся. Ягоны партнёр таксама раней быў журналістам, а цяпер робіць кар'еру акцёра і рэжысёра і працуе над новым спектаклем у Берліне.

Nashaniva.com