Баброў стала болей, чым трэба

Іх ня толькі выключаць з чырвонай кнігі, але і будуць паляваць.

01.08.2006 / 17:09

У Беларусі рэгулявацьмуць колькасьць баброў. Такую пастанову ўхвалілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў краіны. Колькасьць жывёлаў апошнім часам значна ўзрасла. Бабры шкодзяць лесапасадкам, сельскім гаспадаркам і дарогам. Спэцыялісты адзначаюць, што аптымальным будзе вылоўліваць 3-4 тысячы баброў на год.

Жывёлаў ужо выключылі з новай рэдакцыі Чырвонай кнігі краіны. Цяпер бабры ў Беларусі належаць да разраду паляўнічых жывёлаў.

5 канал