Святар у Падмаскоўі насмерць аб'еўся мухаморамі. Яго цела знайшлі у кіліме

37-гадовы Антон Букрын служыў клірыкам у Міхайла-Архангельскам храме ў сяле Міхайлаўская Слабада.

27.10.2022 / 14:59

Ён жыў адзін і здымаў кватэру. У ёй і знайшлі яго цела ў кіліме праз трое сутак адсутнасці. А побач — дзве перадсмяротныя запіскі і сушаныя грыбы, паведамляе «Ньюсач-Двач».

У запісках Букрын папрасіў нікога не вінаваціць у яго смерці і апісваў, як ён еў мухаморы.

Таксама ў запісцы Букрын растлумачыў, што менавіта так дасягае «найвышэйшага экстазу». А ў кілім заварочваецца, бо «ў момант пераходу вельмі цяжка кантраляваць сваё цела».

Nashaniva.com