2 лістапада адмяняюцца цягнікі з Магілёва ў Гомель і назад
27.10.2022 / 18:58
Беларуская чыгунка паведаміла, што 2 лістапада адмяняюцца цягнікі № 615/616 ад Магілёва да Гомеля і назад. Прычына ў тым, што на ўчастку «Магілёў-Жлобін» будзе праходзіць планавы рамонт.
Чыгуначны вакзал у Гомелі. Фота: БелТА
Адмененыя цягнікі, якія мусілі адпраўляцца ў 11:00 і 14:27 з Магілёва і Гомеля адпаведна.
Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў і часу адпраўлення ў прэс-службе БЧ параілі шукаць на сайце і ў мабільным дадатку або ўдакладняць па тэлефоне 105.