Суд над сябрамі АГП. Пракурор запрасіў тэрміны
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска працягнуўся судовы працэс над сябрамі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Артурам Смаляковым, Андрусём Асмалоўскім і Дзіянай Чарнушынай.
28.10.2022 / 11:35
Прадстаўніца пракуратуры Аксана Саковіч запрасіла для абвінавачаных пазбаўленне волі:
Артуру Смалякову — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
Дзіяне Чарнушынай — два гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму;
Андрусю Асмалоўскаму — тры гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Прысуд будзе абвешчаны 31 кастрычніка.