У Баранавічах затрымалі дырэктара крамы аўтазапчастак, які назваў расійскіх вайскоўцаў акупантамі і адмовіўся прадаваць ім дэталі

Пра выпадак паведаміў міліцэйскі тэлеграм-канал.

28.10.2022 / 13:42

Паведамляецца, што ён адмовіў у продажы запчастак вайскоўцам Расійскай Федэрацыі, сказаўшы прадаўцу, каб ён не прадаваў ім тавар, і назваўшы «акупантамі». 

Лукашысты сцвярджаюць, што дырэктар крамы браў удзел у руху за свабодныя выбары ў 2020 годзе, а з пачаткам вайны ва Украіне рэгулярна пераводзіў грошы на падтрыманне Узброеных сіл Украіны.

Распачата крымінальная справа.

Рэспубліка Беларусь забяспечвае тылавую падтрымку расійскіх аперацый ва Украіне, з тэрыторыі Беларусі была ажыццёўленая спроба захопу Кіева, а пасля наносіліся ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны. Перад нападам Расіі на Украіну Аляксандр Лукашэнка выказваў меркаванне, што вайна будзе доўжыцца тры-чатары дні. Расія і лукашэнкаўцы спадзяваліся акупаваць і расчляніць Украіну, упартае супраціўленне ўкраінцаў стала для іх нечаканасцю. Людзей, якія выступаюць супраць вайны, супраць знаходжання ў Беларусі расійскіх вайскоўцаў ці падтрымліваюць Украіну, лукашэнкаўцы пераследуюць.

Nashaniva.com