Лукашэнка ідзе на змякчэнне кантрактнай сістэмы

Аб гэтым ішла размова сёння на рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ФПБ Леанідам Козікам

05.10.2009 / 20:53

Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб аптымізацыі парадку дзеяння ў краіне кантрактнай сістэмы найму. Аб гэтым ішла размова сёння на рабочай сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком ФПБ Леанідам Козікам.

У выпадках, калі чалавек працуе добрасумленна, не парушаючы працоўнай дысцыпліны і актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці калектыву, мэтазгодна прадаставіць яму права працаваць далей на кантрактнай аснове або перайсці на бестэрміновы працоўны дагавор.

Прафсаюзны лідэр паведаміў пра адпаведны маніторынг, праведзены прафсаюзамі. Паводле яго даных, сёння ў Беларусі больш як 30 працэнтаў кантрактаў заключаюцца на тэрмін большы за 3 гады, 35 працэнтаў - да 5 гадоў.