Пасля крытыкі Кадырава знялі з пасады генерала Лапіна, які камандаваў групоўкай расійскіх войскаў «Цэнтр»
АБНОЎЛЕНА
Спачатку пра гэта паведамілі ваенкары, пасля пацвердзілі тэлеканал «Грозны» і крыніцы РБК. За некалькі дзён да адхілення Лапіна рэзка раскрытыкаваў Рамзан Кадыраў.
29.10.2022 / 17:13
Аляксандр Лапін
Па ягоных словах, менавіта гэты генерал дапусціў прарыў украінскіх войскаў ў раёне населеных пунктаў Цярны, Торскае і Ямпалаўка на Данбасе.
Раней Кадыраў ужо публічна выступаў супраць Лапіна, ускладаючы на яго віну за адступленне расійскіх акупацыйных войскаў з-пад Лімана.