У Сеуле святкаванне Хэлоўіна скончылася цісканінай. 151 ахвяра ФОТА, ВІДЭА 18+
дапоўнена
Вялікі натоўп заціснула на вузкай вуліцы падчас святкавання Хэлоўіна ў сталіцы Паўднёвай Карэі.
29.10.2022 / 18:53
Цісканіна адбылася ў Сеуле ўвечары 29 кастрычніка на святкаванні Хэлоўіна. У раёне Ітхэвон месцяцца шматлікія кавярні, рэстараны, забаўляльныя ўстановы. Прыкладна ў 22:20 па мясцовым часе каля адной з іх сабраўся вялікі натоўп ахвотных пабачыць мясцовую знакамітасць, якая, як мяркуецца, там адпачывала, піша карэйскі рэсурс YTN. Установа, удакладняе KBS, знаходзіцца на стромкім схіле. Калі адзін чалавек упаў, іншыя людзі ў натоўпе па інэрцыі пачалі губляць раўнавагу і падаць адзін на аднаго.
Механізм утварэння цісканіны быў такім жа, як у Мінску на Нямізе ў 1999 годзе.
Мерапрыемства было першым масавым святкаваннем пасля адмены кавідных абмежаванняў.
Паводле апошніх звестак, 151 чалавек загінуў.
Прэзідэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль выступіў з заявай, у якой заклікаў чыноўнікаў забяспечыць аператыўную дапамогу пацярпелым і праверыць бяспеку святкаванняў.