Стваральнік твітара аб'явіў пра стварэнне новай сацыяльнай сеткі
Сузаснавальнік твітара Джэк Дорсі анансаваў стварэнне новай сацыяльнай сеткі пад назвай Bluesky Social. Новая сацсетка мае быць дэцэнтралізаванай, а галоўнай асаблівасцю стане магчымасць пераносіць у яе акаўнты з іншых сетак.
30.10.2022 / 18:21
Джэк Дорсі. Фота: OxfordUnion
У блогу Bluesky Social адзначаецца, што пляцоўка будзе арыентавацца на AT Protocol, які «аб'ядноўвае ідэі найноўшых дэцэнтралізаваным тэхналогій у простую, хуткую і адкрытую сетку», і дазваляе серверам «мець зносіны адзін з адным — як электронная пошта».
Цяпер кампанія шукае людзей, якія дапамогуць ёй падчас бэта-тэставання. У прыватнасці, там разлічваюць на тых, хто быў звольнены з твітара або плануе звольніцца адтуль сам пасля куплі сацсеткі Іланам Маскам.