У Быхаўскім раёне дзядуля і ўнук праваліліся ў лесе ў калодзеж

Здарэнне адбылося 31 кастрычніка. Да ратавальнікаў звярнулася жанчына, якая расказала, што яе муж і ўнук зваліліся ў незачынены калодзеж з вадой у лесе.

01.11.2022 / 08:46

Фота: МНС

Высветлілася, што дзядуля, бабуля і двое ўнукаў адправіліся ў лес, каб назбіраць яловых лапак і закрыць імі саджанцы на прысядзібным участку. У незачынены калодзеж у лесе праваліўся 9-гадовы хлопчык. Дзядуля паспрабаваў яго дастаць і сам апынуўся ў калодзежы.

Ратавальнікі дасталі іх пры дапамозе вяроўкі і перадалі медыкам.

Хлопчык шпіталізаваны з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне». Мужчына ў медыцынскай дапамозе не меў патрэбы.

Работнікі МНС абгарадзілі месца здарэння.

Nashaniva.com