Аўто выбіла ровар з рук жанчыны, якая пераходзіла дарогу ў Баранавічах ВІДЭА

Здарэнне адбылося 31 кастрычніка на вуліцы Паўлава, паведамляе Intex-press.by.

01.11.2022 / 11:50

Пажылая жанчына пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе. На кадрах відэарэгістратара бачна, як адзін аўтамабіль, пачаўшы абгон, ледзь не зносіць пешахода, выбіўшы ў яе з рук ровар.

Як распавёў аўтар роліка, раварыстка цудам не пацярпела ў гэтым ДТЗ.

Nashaniva.com