ЗША перададуць Украіне восем нарвежска-амерыканскіх зенітных комплексаў NASAMS і боепрыпасы да іх
Два комплексы прыбудуць ва Украіну ўжо ў найбліжэйшы час, яшчэ шэсць — пазней. Пра гэта паведамілі на брыфінгу ў Пентагоне вайсковыя чыноўнікі ЗША.
01.11.2022 / 15:13
Амерыканскія вайскоўцы таксама распавялі, што плануюць стварыць набор супрацьдзеяння беспілотным авіяцыйным сістэмам, уключаючы сістэму VAMPIRE і іншыя радарныя сістэмы, у сувязі з сур'ёзнай пагрозай удараў дронамі з боку Расіі.
Зенітныя комплексы NASAMS з'яўляюцца сур'ёзным узмацненнем сістэмы супрацьпаветранай абароны Украіны не толькі супраць расійскіх бамбардзіроўшчыкаў, але і супраць крылатых ракет.