Прэм'ер Чэхіі: Трэба звярнуць увагу на ролю Беларусі ў вайне
Прэм'ер-міністр Чэхіі Пётр Фіяла, вярнуўшыся ў Прагу пасля візіту ў Кіеў, падняў пытанне аб новых санкцыях супраць Беларусі ў сувязі з роляй рэжыму Лукашэнкі ў расійскай вайне супраць Украіны.
01.11.2022 / 19:24
Пётр Фіяла. Фота: AFP
Паводле Фіялы, ЕС разглядае магчымасць далейшых санкцый супраць Беларусі за яе ролю ў агрэсіўнай вайне Расіі супраць Украіны.
«Мы не можам дапусціць, каб Беларусь далучалася да расійскай палітыкі або каб Расія абыходзіла наступствы ўведзеных санкцый праз Беларусь», — заявіў прэм'ер-міністр Чэхіі ў аўторак.
Санкцыі супраць Беларусі ўжо ёсць, сказаў Фіяла, але ЕС цяпер таксама адмыслова займаецца той роляй, якую Беларусь адыгрывае падчас вайны ва Украіне.
Важна тое, што менавіта Чэхія — тая краіна, якая да канца старшынствуе ў Радзе ЕС, таму верагодна, што будзе гэтую тэму да канца свайго мандата адмыслова прасоўваць.