БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

Канадская калійная кампанія ацаніла зніжэнне паставак з Беларусі

4.11.2022 / 8:14

Nashaniva.com

Адзін з найбуйнейшых гульцоў на калійным рынку, канадская кампанія Nutrien апублікавала квартальную справаздачу, у якой закранула сітуацыю ў канкурэнтаў, у тым ліку ў Беларусі.

Паводле ацэнак кампаніі, сёлета (у параўнанні з 2021-м) пастаўкі калію з Беларусі скароцяцца на 50-60%, а з Расіі — на 20-25%. І ў цэлым прагноз глабальных паставак таксама паніжаны. Эксперты патлумачылі гэта слабым попытам з-за вялікіх запасаў у Паўночнай Амерыцы і Бразіліі ў другім паўгоддзі.

У 2023 годзе тэндэнцыя па скарачэнні закупкі з Усходняй Еўропы захаваецца. Пастаўкі з Беларусі паменшацца на 40-60%, з Расіі — на 15-30%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула