Яшчэ раз працягнулі забарону на ўвоз і продаж у Беларусі прадукцыі Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf
Савет міністраў пастановай №744 ад 3 лістапада працягнуў яшчэ на паўгода забарону на ўвоз і продаж у Беларусі тавараў заходніх кампаній Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf. Пастанова набывае сілу 5 лістапада.
05.11.2022 / 10:20
Фота: vecteezy.com
Забарона ўвозіць і рэалізоўваць тавары «недружалюбных вытворцаў» — груп кампаній Liqui Moly, Škoda Auto і Beiersdorf (гандлёвыя маркі Nivea, Eucerin, La Prairie, Labello, Hansaplast, Florena, Skin Stories, Gammon, Tesa, Chaul, Coppertone, Hidrofugal ды іншыя) — будзе дзейнічаць да 4 мая 2023 года.
Упершыню гэтую забарону ўвялі ў красавіку 2021 года як адказ на нежаданне фундатараў фінансаваць чэмпіянат свету па хакеі, які меліся сумесна правесці Рыга і Мінск. У выніку спаборніцтвы адбыліся толькі ў Латвіі, і пазіцыя фундатараў тут мела вырашальнае значэнне.
Пасля таго першапачатковая паўгадавая забарона неаднаразова працягвалася.