Забаранілі продаж вадкіх рэагентаў пад выглядам «незамярзаек»
Санітарна-эпідэміялагічная служба змагаецца з нядобрасумленнымі прадаўцамі, якія рэалізуюць вадкасці з метанолам. За тры першыя месяцы гэтага года з продажу было канфіскавана больш за шэсць тысяч адзінак небяспечнай прадукцыі. Пра гэта паведамляе сайт Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
07.11.2022 / 19:27
Гаворка ідзе пра вадкасці з утрыманнем метанолу ў канцэнтрацыі больш за 0,05 аб'ёмнага працэнта.
Раней была ўведзеная часовая санітарная мера толькі на антыабледзяняльныя вадкасці. Але ў працэсе праверак высветлілася, што пад выглядам «незамярзаек» прадаюць і супрацьгалалёдныя рэагенты.
Вытворцы ідуць на розныя хітрыкі. Напрыклад, выпускаюць падобныя ўпакоўкі. Таксама на этыкетках робяць акцэнт на некаторых уласцівасцях, падобных да шклоачышчальнікаў.
Пры гэтым асноўны кампанент гэтых вадкасцяў — метанол. А гэта значыць, што яны не павінны выкарыстоўвацца ў якасці шклоачышчальніка для аўтамабіляў.
У Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя таксама расказалі, што за тры першыя месяцы гэтага года з продажу было вынята больш за шэсць тысяч адзінак небяспечнай прадукцыі. А з надыходам халадоў санітарна-эпідэміялагічная служба працягне пільныя праверкі так званых «незамярзаек».