Задача на логіку: тры выключальнікі і адна лямпачка
Унутры шафы ёсць лямпачка. Звонку шафы ёсць тры выключальнікі. Ці здолееце вы з адной спробы вызначыць, які пераключальнік адпавядае лямпачцы?
15.11.2022 / 00:22
Мы працягваем публікаваць нескладаныя задачы для трэніроўкі мозгу. Гэтым разам новая задача ад Popular Mechanics.
Задача
Унутры шафы ёсць лямпачка. Дзверы зачыненыя, і праз іх немагчыма ўбачыць, уключана святло ці не. Аднак па ўмовах задачы вы ведаеце, што на старце лямпачка не гарыць.
Звонку шафы ёсць тры выключальнікі. Адзін з выключальнікаў кіруе лямпачкай у шафе. Вы можаце круціць выключальнікамі як заўгодна, але ў вас ёсць толькі адна спроба, каб адчыніць дзверы шафы. Як толькі вы іх адчыніце, дакранацца да выключальнікаў больш нельга. Як без сумневу вызначыць, які пераключальнік кіруе святлом?
Папстрыкайце гэтымі пераключальнікамі і праверце рашэнне ніжэй пад фота.
Фота: vecteezy
Рашэнне
Пераключыце пераключальнік нумар 1 і пачакайце некалькі хвілін. Вярніце пераключальнік нумар 1 у зыходнае становішча, а затым адразу ж пераключыце пераключальнік нумар 2.
Адчыніце дзверы. Калі святло гарыць, то ім кіруе пераключальнік нумар 2. Калі святло не гарыць, падыдзіце і памацайце лямпачку рукой. Калі лямпачка гарачая, ёй кіруе пераключальнік нумар 1, а калі лямпачка халодная, то кіруе выключальнік нумар 3, да якога вы не дакраналіся.