Па Дняпры сёння ўдарылі дроны-камікадзэ, параненыя чатыры чалавекі
Кіраўнік Днепрапятроўскай абласной адміністрацыі Валянцін Разнічэнка паведаміў, што ноччу на Днепр напалі беспілотнікі-камікадзэ.
09.11.2022 / 10:01
Паводле яго слоў, «пяць боепрыпасаў наша СПА знішчыла». «Ёсць пападанні. У Дняпры беспілотнікі трапілі ў лагістычнае прадпрыемства. Параненыя чацвёра яго супрацоўнікаў. Усе ў бальніцы. Трое цяжкія», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Рэзнічэнка.
Ён дадаў, што ў выніку ўдару пачаўся моцны пажар на плошчы 3 тысячы квадратных метраў, які ўжо патушаны. «Разбураныя склады прадпрыемства», — напісаў ён, не ўдакладняючы, пра якое менавіта прадпрыемства ідзе гаворка.
Акрамя таго, па словах кіраўніка абладміністрацыі, армія РФ нанесла ўдар з установак «Град» і цяжкай артылерыі па Нікапальскім раёне (ён знаходзіцца на беразе Дняпра, насупраць акупаванай арміяй РФ Запарожскай АЭС). Пацярпелых ад гэтых абстрэлаў, па яго словах, не было.