У кастрычніку ў Беларусі была дэфляцыя. З чым гэта звязана?
У Беларусі ў кастрычніку зафіксавана дэфляцыя. Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун, паведамляе БелТА.
09.11.2022 / 13:48
Намеснік міністра звязаў гэта з рэгуляваннем цэн.
«Сістэма рэгулявання цэн працуе ўжо амаль тры тыдні. Першапачаткова быў шквал зваротаў. Фіксавалася больш чым 500 зваротаў у дзень — і гэта толькі пісьмовых, плюс яшчэ анлайн-форма і гарачая лінія па пытаннях тлумачэння парадку цэнаўтварэння. Пытанняў узнікала шмат, асабліва ў сегменце нехарчовым, бо харчовы і раней знаходзіўся ва ўмовах цэнавага рэгулявання, падыходы ім вядомыя. Мы ўжо бачым эфект ад прынятых мер. У кастрычніку ў нас дэфляцыя. І за год у цэлым інфляцыя істотна замарудзіцца», — сказаў Андрэй Картун.
Белстат пакуль лічбы дэфляцыі не прыводзіў.