Такаеў: Казахстан рашуча падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць усіх дзяржаў
11.11.2022 / 12:16
Прэзідэнт Казахстана сёння заявіў, што Казахстан будзе надаваць прыярытэтную ўвагу прынцыпу тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх дзяржаў, перадае Tengrinews.kz.
«Казахстан рашуча падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасць усіх дзяржаў, а таксама лічыць неабходным няўхільнае выкананне Статута ААН.
Гэта неабходны прынцып, які цалкам адпавядае базавым інтарэсам нашай краіны. Таму мы будзем надаваць прыярытэтную ўвагу гэтаму прынцыпу», — сказаў Такаеў на саміце Арганізацыі цюркскіх дзяржаў.