Бульба з рыбай і піва – культурныя сымбалі Ангельшчыны

Культурным сымбалем Ангельшчыны названыя рыба са смажанай бульбай (fish&chips) ды пінта піва.

01.08.2006 / 21:46

Культурным сымбалем Ангельшчыны названыя рыба са смажанай бульбай (fish&chips) ды пінта піва. У галасаваньні, арганізаваным у Інтэрнэце ангельскім Дэпартамэнтам культуры, СМІ і спорту, узялі ўдзел больш за 350 тысяч чалавек. Сярод іншых культурных сымбаляў Ангельшчыны (не Вялікабрытаніі) часьцей за ўсё згадваюцца рэгбі, Робін Гуд, лёнданскі Таўэр, Вялікая хартыя вольнасьцяў 1215 г.

Радио Свобода