Мінабароны РФ замовіла партыю найноўшых гіпергукавых ракет

Расійскае вайсковае ведамства замовіла ў прамысловасці дадатковую партыю найноўшых гіпергукавых ракет «Цыркон».

12.11.2022 / 12:23

Паведамляецца, што ў дадатковым кантракце гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў ракет. Выканаць заказ павінны ў 2023 годзе. Мінабароны РФ афіцыйна не паведамляе гэтую інфармацыю.

Летась у лістападзе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заяўляў, што ў Расіі завяршаюцца выпрабаванні гіпергукавой крылатай ракеты «Цыркон», і з 2022 года яна будзе паступаць на ўзбраенне ваенна-марскога флоту краіны.

Nashaniva.com