Колькасць праглядаў Despacito дасягнула 8 мільярдаў. Гэта больш, чым насельніцтва Зямлі
Песня была запісана ў 2017 годзе на іспанскай мове пуэртарыканцамі Луісам Фонсі і Дэдзі Янкі і адразу стала штампаваць рэкорды.
12.11.2022 / 17:25
За першыя тры месяцы яна мела 3 мільярды праглядаў на Ютубе, а за год — ужо 5 мільярдаў.
Песня займела шмат кавераў. Папулярней за Despacito толькі дзіцячая песня Baby Shark, што мае 11 мільярдаў праглядаў.